НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
590 subscribers
5.25K photos
725 videos
17 files
3.29K links
Канал партыі Мікалая Статкевіча
НАРОДНАЯ ГРАМАДА

Народная Грамада - сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Сайт - hramada.org

Чат -https://t.me/+6vMFTQz1_VZmYjli
Download Telegram
Не прайшлі дрэс-код

Шырока разрэкламаваная акцыя( з утра) для «ўсіх беларусаў» — адкрыццё інфацэнтра ЕС у Вільні — як заўсёды аказалася фэйкам.

Толькі для абраных: «пралетарыяў» не пусцілі. Уваход быў па спісах Офіса для абраных.
Чым адрозніваецца дэмакратыя ад таталітарнай вертыкалі.
Сёння я быў у Сейме Літвы і гэта зразумеў.

Пры дэмакратыі ты, калі ёсць жаданне, можаш трапіць да першых асоб дзяржавы і данесці свае праблемы.
А пры таталітарнай вертыкалі лідар(ка) адгароджаны(ая) ад цябе аховай, лашчонай світай, лімузінамі, дрэс-кодам, зацверджанымі спісамі правераных людзей і яшчэ шмат чым.

Ты павінен на слова верыць, што лідар(ка) страшэнна заняты(ая), яму(ей) не да тваёй дробнай сутнасці, бо трэба зрабіць яшчэ 100500 е фота для прыхільнікаў.
Калі няма легітымнасці, пацверджанай выбарамі, то так будзе заўсёды.

Ну, напэўна, гэта не той прыклад дэмакратыі, якому мы так і не навучыліся за 6 гадоў пасля 2020-га.
2
Forwarded from STATKEVICH M
Пасля вызвалення звярнула ўвагу велізарная колькасць афіцыйных сцягоў, якімі пазначаны літаральна кожны слуп і нават сцены многіх будынкаў. Разумею, што гэта працяглая рэфлексія на 2020 год, калі бела-чырвона-белыя сцягі таксама былі паўсюдна. Здаецца, што ўлады не разумеюць розніцы паміж ініцыятывай грамадзян, рэалізаванай іх уласнымі намаганнямі і за свой кошт, і дзяржаўным мерапрыемствам, арганізаваным дзяржаўнымі службоўцамі за дзяржаўны кошт. Але людзі бачаць розніцу і выдатна разумеюць прычыны гэтага "масавага пазначэння". У выніку яго арганізатары дасягнулі супрацьлеглага ад жаданага выніку - афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы. З-за жорсткага пераследу яго носьбітаў, сцяг колераў гістарычнага 900-гадовага герба нашых земляў ці не ўпершыню заняў трывалае месца ў масавай свядомасці беларусаў. І нічым яго адтуль ужо не вытравіць. А празмерныя спробы навязаць іншае будуць толькі спрыяць гэтаму. У мяне няма ніякага сумнення, якой стане афіцыйная сімволіка Беларусі пасля першых жа сапраўдных выбараў.
👏1
Сёння прадстаўнікі партыі «Народная Грамада» правялі некалькі складаных, але вельмі важных сустрэч.

Прайшлі сустрэчы са старшынём Камітэта Сейма Літвы па замежных справах Рамігіюсам Матузасам і дэпутатам Еўрапейскага парламента Віцянісам Андрукайцісам — людзьмі, якія ўжо шмат гадоў падтрымліваюць беларускія дэмакратычныя сілы і не застаюцца абыякавымі да лёсу Беларусі.

Абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, міжнародную падтрымку, будучыню дэмакратычных пераменаў і неабходнасць салідарнасці ў час, калі рэпрэсіі працягваюцца.

І галоўнае — ёсць адчуванне, што мы знаходзімся на адной хвалі. Нас аб’ядноўвае разуменне каштоўнасці свабоды, правоў чалавека і еўрапейскай будучыні Беларусі.
🔥6😁2👍1
Forwarded from STATKEVICH M
ВАРЫЯНТЫ ПРАЦЯГУ ВАЙНЫ
Калі раней расійская афіцыйная прапаганда неяк яшчэ магла падтрымліваць у сваіх спажыўцоў веру ў хуткую перамогу над Украінай, то пасля здзеклівага дазволу прэзыдэнта Зяленскага на скукожанае святкаванне сакральнай для расійцаў даты 9 мая і масавага зваротнага ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў па Маскве ўтойваць рэальны стан рэчаў стала немагчымым. Па аўтарытэце Крамля ў вачах падданых быў нанесены магутны ўдар, што ў вачах насельнікаў Крамля з'яўляецца ганьбай і пагрозай адначасова. Магчыма, гэтыя падзеі прымусяць іх больш рэальна ацэньваць хаду і перспектывы вайны.
Галоўная з высноў - Украіна здолела перавесці вайну на іншы тэхналагічы ўзровень, дзе, дзякуючы дапамозе сваіх еўрапейскіх саюзнікаў, энэргіі свайго вольнага бізнесу і таленту інжынераў, атрымлівае перавагу.
Няцяжка ацаніць пэрспэктывы разьвіцьця падзей. Памылка ў ацэнцы матываў еўрапейскіх краін, якія ад пачатку канфлікту лічыліся Масквой толькі пакорлівымі марыянеткамі Вашынгтона, вядзе да таго, што іх падтрымка Украіны не спыняецца, незалежна на спадзяванні Крамля на змены ў пазіцыі Амэрыкі.
Гэта значыць, што фінансавая, ваенная, тэхналагічная і палітычная дапамога Кіеву будзе толькі нарастаць, не зважаючы на пазіцыю Вашынгтона.
Гэта значыць, што тэхналагічная перавага Украіны на полі бою, абапіраючыся на практычна неабмежаванае забеспячэнне фінансамі, электроннымі, а пры патрэбе, і механічнымі кампанентамі будзе толькі расці.
Гэта значыць, што ўкраінцы ў хуткім часе здолеюць нівеліраваць за кошт паветраных і наземных дронаў колькасную перавагу Расіі, на якую так спадзявалася Масква.
Гэта значыць, што УСУ здолеюць ужо ў наступным зімнем сезоне наносіць нічым не абмежаваныя ўдары ўласнымі балістычнымі ракетамі па энэргетычным аб'ектам РФ, што ва ўмовах расійскай зімы, не раўнуй нашмат больш халоднай за ўкраінскую, можа прывесці да масштабных гуманітарных катастроф у Расіі.
Гэта значыць, што Ўкраіна хутка здолее разгарнуць уласныя арбітальныя групоўкі спадарожнікаў для выведкі і сувязі.
Урэшце, усё гэта значыць тупіковую ваенную сітуацыю для Масквы, калі там не будуць знойдзеныя новыя, больш эфектыўныя варыянты працягу вайны.
Якія гэта могуць быць варыянты:
1) Мабілізацыя. Але ва ўмовах росту тэхналагічнай перавагі Украіны на полі бою яна можа прывесьці толькі да рэзкага павелічэння баявых страт, незадаволенасці ў грамадстве, эміграцыі мужчын, росту выдаткаў на выплаты сем'ям загінулых, змяншэнню колькасці занятых у эканоміцы.
2) Пашырэнне лініі баявых сутыкненняў за кошт Беларусі. Паўтор аперацыі 2022 года пры адсутнасці фактару раптоўнасці і гатоўнасці ўкраінскага боку не атрымаецца. Прымушэнне да ўдзелу ў вайне беларускага рэжыму вялікай карысці не прынясе, бо нават напад ўсіх 23 тысяч сухапутных войскаў Беларусі пры адсутнасці ў іх баявога досведу, навыкаў масавага баявога прымянення дронаў, ды і неабходнай колькасці саміх дронаў прывядзе толькі да знішчэння нафтаперапрацоўчых заводаў, бліжэйшых чыгуначных станцый ды блакавання маршрутаў забеспячэння групоўкі ўварвання. І ў выніку - да яе знішчэння. Шматлікія "спецназы" ўнутраных войскаў, навучаныя для разгону бяззбройных дэманстрантаў ды затрымання ўзброеных кухонным нажом п'яных зламыснікаў, толькі падвысяць лік баявых страт. Масавая ж мабілізацыя людзей, якія ў сваёй масе хочуць палітычных перамен, можа прывесці толькі да масавай здачы ў палон ці пераходу цэлых падраздзяленняў на супрацьлеглы бок, ці, нават, да ўзброеных мяцяжоў. Карацей, лепш і не спрабаваць.
3) Прымяненне тактычнай ядзернай зброі. Пагрозы гэтага ўжо прагучалі напярэдадні параду 9 мая. Не сумняюся, што "дазвол" Зяленскага на парад 9 мая расейскія генералы ўжо трактавалі свайму галоўнаму начальніку, як вымушаны страхам перад пагрозай ядзернай зброяй. Таму гэтыя пагрозы будуць працягвацца. Найбольш эфектыўным відам такіх пагроз у Крамлі лічаць трэніроўкі па баявому прымяненню ядзернай зброі. Звычайна ядзерныя боегалоўкі ў расійскім войску, адрозна ад NATO, захоўваюцца ў цэнтралізаваных сховішчах, адно з якіх хуткімі тэмпамі будавалася ў Беларусі каля Крычава.
1👍1
Forwarded from Канал Helen Minskaya (Helen Minskaya)
Гісторыя чалавецтва - гэта гісторыя шляхоў, камунікацый і руху рэсурсаў. Стагоддзямі культура, гандаль і цывілізацыйныя сэнсы перадаваліся не праз штучныя межы, а па натуральных рэчышчах рэк. Для Украіны галоўным стрыжнем дзяржаўнасці, эканомікі і бяспекі заўсёды выступала рэчышча Дняпра. Менавіта гэтая вось "Поўнач - Поўдзень" стагоддзямі вызначала нашых ключавых саюзнікаў, партнёраў і цывілізацыйны вектар развіцця.
У гэтай логіцы самым блізкім, зразумелым і камплементарным народам для ўкраінцаў з'яўляюцца беларусы. Нам не патрэбны перакладчыкі, у нас агульныя карані, а агульныя эканамічныя і лагістычныя выгады ад супрацоўніцтва Кіева і Мінска пры мінімальных затратах відавочныя любому эканамісту.
Аднак сёння мы бачым супрацьлеглую карціну. І гэта не гістарычная выпадковасць, а вынік жорсткай, сістэмнай і доўгатэрміновай стратэгіі Расіі. Крэмль панічна баіцца фармаванні гэтай натуральнай восі. Бо саюз Украіны і Беларусі - гэта не проста рэгіянальнае партнёрства. Гэта галоўны начны кашмар Масквы, здольны назаўжды вызваліць усю Ўсходнюю Еўропу ад расейскага ўплыву.
Сёння ў аналітычным эфіры мы падрабязна разбяром:
Геапалітычную матрыцу рэк: як геаграфія вызначае палітычную будучыню нашага рэгіёна.
Стратэгію ізаляцыі: якія інструменты выкарыстоўвала Масква, каб заблакаваць вось «Поўнач - Поўдзень».
Эканамічны патэнцыял саюза: колькі губляюць нашы краіны ад штучнага падзелу і якую выгаду прынясе аднаўленне лагістыкі.
Вызваленне Усходняй Еўропы: чаму геапалітычны разварот Мінска стане фінальным пунктам у гісторыі расійскага імперыялізму. https://www.youtube.com/live/zibiHh8FAF8?si=2_RRiPa6RV8xiliV
👍2
Forwarded from STATKEVICH M
З АСАБІСТАГА АРХІВА:
"Некаторыя тут кажуць, што пабудавалі дзяржаву. Увесь свет ужо пабачыў тую дзяржаву. Ад якой невядома што застанецца, як прыйдзецца выконваць абяцанкі асноўнаму "донару". Мы ж 30 год фармавалі, будавалі нацыю. Будавалі прыкладам змагання, учынкамі і ахвярамі. І цяпер бачым, што атрымалася. Такая нацыя пабудуе сабе паспяховую, самадастатковую дзяржаву, заснаваную на павазе да правоў і годнасці кожнага. З падкантрольнай народу і празрыстай для яго ўладай."

З ліста да жонкі ад 20.09.2020 года.
СІЗА-8, г. Жодзіна.
👍2
Сёння ў Літве адзначаюць Дзень нацыянальных меншасцяў. З гэтай нагоды ў Сейме адбылася сустрэча з прадстаўнікамі асноўных дыяспар краіны. Удзел у ёй узялі спікер Сейма, міністры ўнутраных спраў, юстыцыі, культуры, сацыяльнай абароны і працы, а таксама прадстаўнікі ключавых дзяржаўных структур, у тым ліку міграцыйных службаў.

Для дыяспар гэта не проста фармальная сустрэча, а рэальная магчымасць наўпрост агучыць праблемы і пытанні, якія іх хвалююць. І сам факт існавання такога дыялогу — прыкмета сапраўды дэмакратычнай дзяржавы, дзе павага да людзей і талерантнасць з’яўляюцца не лозунгамі, а нормай жыцця.

І яшчэ адна важная дэталь. На сустрэчы не было ніякіх «адзіна абраных і легітымных прадстаўнікоў» беларусаў. Але гэта ніяк не перашкодзіла нам данесці сваю пазіцыю і быць пачутымі. Бо дэмакратыя можа (і павінна) працаваць і без імітацыі кантролю над грамадствам. І гэта добры ўрок для ўсіх нас.
5
Forwarded from STATKEVICH M
АБЯСЦЭНІЦЬ "ЛЮБОЙ ЦАНОЙ"
Турма - абсалютна ненатуральнае месца для чалавечых істот. Таму ўсе вязні мараць як найхутчэй апынуцца на волі, а патрабаванне "свабоду палітвязням любой цаной!" падаецца зразумелым і цалкам слушным.
Асабліва для блізкіх і сяброў палітвязняў. Але ў гэтай справе за дзесяцігоддзі з часоў з'яўлення ў нашай краіне палітвязняў выявіліся пэўныя заканамернасці і тэндэнцыі. Я магу меркаваць пра іх па ўласным досведзе, бо ўжо тройчы выходзіў на свабоду датэрмінова, як палітвязень. Людзі робяцца палітвязьнямі, бо не могуць больш мірыцца з парадкамі, ўсталяванымі рэжымам, які народ не абіраў. Яны пратэстуюць супраць такіх парадкаў, патрабуюць сапраўдных выбараў і трапляюць ва ўстановы пенітэнцыярнай сістэмы рэжыма. Дэмакратычныя краіны спачатку падтрымліваюць палітычныя патрабаванні пратэстоўцаў, а потым пераключаюцца на патрабаванні вызвалення палітвязняў. Ўводзяцца санкцыі, пачынаюцца дыпламатычныя кантакты заходніх краін з рэжымам, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў. Прадстаўнікі рэжыма ахвотна ідуць на такія кантакты, якія ператвараюцца ў гандаль пра адмену санкцый за вызваленне людзей. Пра прычыны, з-за якіх людзі выйшлі на пратэсты і сталі палітвязнямі, неяк забываецца. Тым болей, што прадстаўнікі рэжыма даводзяць пра пагрозы незалежнасці з боку Масквы, пра адсутнасць палітычнага манёўра ў рэжыма з-за санкцый, якія замінаюць абараніць незалежнасць. Пасля гэтага на заходнім баку непазбежна з'яўляецца чарговы "малады геній", які прапануе простую, як граблі, ідэю - мы не можам прымусіць гэты рэжым да дэмакратыі, але мы можам адарваць Беларусь ад Масквы. Варта толькі дамовіцца, каб ён адмовіўся ад найбольш адыёзных дзеянняў - напрыклад, вызваліў палітвязняў, бо інакш з ім няёмка мець справы. А тады мы адменім санкцыі і пачнем развіваць з ім эканамічныя стасункі, каб дапамагчы яму здзейсніць яго жаданне - адарвацца ад Масквы. Дамова дасягаецца, палітвязні вызваляюцца, санкцыі здымаюцца. Рэжым і яго новыя партнёры атрымоўваюць дадатковыя прыбыткі, ад Масквы рэжым не адрываецца, хутчэй, наадварот, бо не могуць жа сіямскія блізняты адарвацца адзін ад аднаго.
Але ёсць яшчэ народ, які ўсё больш прагне свабоды. Людзі выходзяць на ўсё больш масавыя пратэсты, нягледзячы на непублічна выказваемую іх арганізатарам незадаволенасць з боку заходніх палітыкаў. Я ведаю, пра што кажу. Рэжым палохаецца ўсё болей, закручвае гайкі ўсё мацней, палітвязняў робіцца ўсё болей, Захад ўводзіць санкцыі, пачынаюцца дыпламатычныя кантакты, а як далей, вы ўжо ведаеце. І так па колу. Гэта пра заканамернасці. Але ёсць яшчэ тэндэнцыі. З кожным колам гіне ўсё больш пратэстоўцаў. Колькасць палітвязняў расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Павялічваюцца турэмныя тэрміны, больш жорсткімі робяцца катаванні зняволеных. Стварылася ўражанне, што адносна Беларусі заходнія палітыкі ўпарта ходзяць па граблям, толькі б'юць гэтыя граблі нас і кожны раз ўсё больш балюча.
Першы раз мяне, дзякуючы дамоўленасці Захада з рэжымам, вызвалілі пасля двух год "хіміі" на два месяцы раней тэрміну. Не дробязь, бо мне ўжо наўпрост сказалі, што за гэтыя два месяцы мяне за "парушэнні" адправяць з "хіміі" ў калонію.
Другі раз я з 6 год тэрміна адседзеў меньш за 5. І гэта быў няпросты час, за які я паспеў двойчы пабываць у "крытай" турме. Але зноў дамоўленасці, ці, як любяць казаць зараз, "здзелкі", і мяне вызвалілі.
Трэці раз тэрмін быў ужо 14 год, з якіх адбыў каля шасці і апынуўся дома ў няпэўным юрыдычным статусе пасля справакаванага ў зняволенні інсульту. Толькі адно памянялася - пазіцыя суседніх еўрапейскіх краін. Мабыць, пасля лютага 2022 года там нарэшце зразумелі рэальны кошт слоў пра "адрыў" ад Масквы і занялі прынцыповую пазіцыю.
Цяпер зноў вернемся да патрабавання "свабоду палітвязням любой цаной!" Калі па першай частцы патрабавання пытанняў няма, то да "любой цаны" яны ёсць. Для спецыялістаў па "здзелкам" цана - гэта заўсёды пра грошы. А грошы ў нашай сітуацыі - гэта ўзмацненне машыны рэпрэсій, больш палітвязняў і меньш шанцаў у мільёнаў беларусаў на вольнае ад страху рэпрэсій жыццё ў сваёй нармальнай краіне.
Forwarded from STATKEVICH M
Я вельмі шкадую людзей, якія апынуліся за кратамі за свае перакананні, і шчыра радуюся іх вызваленню. Асабліва балючае для мяне тое, што ў зняволенні яшчэ знаходзяцца сотні жанчын, якім шматкроць цяжэй гэта перажываць, чым мужчынам. Я ўдзячны намаганням усіх, хто спрычыняецца да вызвалення палітвязняў. Але гэта "любой цаной" значыць проста "ратацыю" палітвязняў ва ўсё большых масштабах, а ў перспектыве - ператварэнне ўсёй краіны ў вялікую турэмную "зону". Таму заклік: "Вызваліце маю сяброўку любой цаной, бо яна цудоўны чалавек і ёй там вельмі цяжка", трэба сумленна дапаўняць: "Хай лепш замест яе пасадзяць іншую жанчыну, якую я не ведаю. Мне так будзе спакайней".
Да таго ж, у зняволенні апынуліся розныя людзі. Нехта ішоў на пратэст і рызыку зняволення свядома, а хто патрапіў за краты выпадкова, бо машына рэпрэсій шырока грабе. І ставяцца яны да магчымасці зрабіцца аб'ектам "здзелкі" па рознаму. Некаму, галоўнае, што на волі, ды калі яшчэ за мяжой, то ўвогуле супер - "Я сваё адсядзеў, цяпер хай іншыя".
А для некага, хто знаходзіў сэнс у сваім зьняволеньні, як працягу барацьбы за свабоду краіны, справядліва мяркуючы, што рэжым нясе страты з-за яго зняволення, стаць сродкам фінансавання рэжыма, супраць якога ён змагаўся, і паняволення сваёй краіны, якую ён хацеў вызваліць, - невыносная думка. Ён ужо прынёс сваю ахвяру, здзейсніў свой подзвіг. А ператварэнне ў аб'ект "здзелкі", продаж, як скота на базары, як нявольніка на рынку, абясцэньвае яго подзвіг.
Так, вызваленне, але не "любой цаной".
Не абесцэньвайце людзскія пакуты, стойкасць і мужнасць лепшых.
Не забірайце будучыню ў мільёнаў.
👍1